Улад Вялічка абраны нацыянальным каардынатарам ФГС УП

20-21 лістапада ва Ўкраіне праходзіць сёмы штогадовы Форум грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства. Дэлегацыя з Беларусі бярэ актыўны ўдзел у асамблеі.

20 лістапада Форум адкрылі еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Ёханэс Хан і прэм’ер міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

IMG_20151120_094312

На форум зьехаліся болей за 250 дэлегатаў і гасьцей з Беларусі, Украіны, Грузіі, Арменіі, Малдовы, Азербайджана, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, еўрапарламента і іншых інстытуцый ЕС.

У сваім вітальным выступе сярод іншага Ёханэс Хан паведаміў, што прынятае рашэнне павялічыць падтрымку краін Усходняга партнёрства. Па яго словах сёлета будуць выдзеленыя каля 150 млн еўра, што на 60 млн еўра больш, чым было ў бюджэце 2013 года.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Ёханэс Хан таксама пацвердзіў гатоўнасць прадаставіць канчатковую справаздачу па бязвізавым рэжыме ЕС і Ўкраіны 15 снежня.

Прэм’ер міністр Украіны Арсеній Яцанюк, беручы слова на асамблеі, адзначыў:

– Для сусветнай супольнасці, для Еўрапейскага саюза, для ўсіх нас вельмі важна ні ў якім разе не адштурхнуць і не ізаляваць Беларусь і прыйдзе час, калі дэмакратычныя змены ў Беларусі будуць адбывацца хуткімі і актыўнымі тэмпамі.

На кіеўскім Форуме прайшлі выбары нацыянальных каардынатаў краінаў Усходняга партнёрства. Каардынатарам ад Беларусі абраны генеральны дырэктар Міжнароднага  кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка.

Еўропа вяртаецца на рэйкі прагматычных стасункаў з беларускай уладай
Улад Вялічка

 

Сёння дэлегатаў яшчэ чакаюць выбары каардынатараў Рабочых групаў ФГС (па два каардынатары кожнай з пяці групаў, адзін – ад краінаў УП, адзін – ад краінаў ЕС). 6 нацыянальных каардынатараў і 5 каардынатараў ад Рабочых групаў (па адным з абраных двух) сфармуюць новы склад Кіруючага камітэту ФГС.

Напярэдадні Форуму прайшла ярмарка праектаў і арганізацый, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх краінаў Усходняга партнэрства.

Сачыць за відэатрансляцыяй з мерапрыемстваў Форума грамадзянскай супольнасьці УП можна тут.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства