Заява Украінскай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з нагоды сітуацыі, якая склалася вакол падпісання Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС
Украінская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёства, якая аб’ядноўвае 186 грамадскіх арганізацый з усёй Украіны, заяўляе пра недапушчальнасць адмовы ад падпісання і здзяйснення Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС. Лічым, што прынятае кулуарным чынам, без грамадскага абмеркавання рашэнне з’яўляецца нікчэмным як з працэдурнага, так і са змястоўнага пунктаў погляду.
Такое рашэнне руйнуе спадзяванні мільёнаў украінцаў на лепшае жыццё, дэманструе няздольнасць да дамоваў Украіны як дзяржавы на міжнароднай арэне, закладае падмурак для вострага канфлікту паміж урадам і грамадзянамі. Такое рашэнне не мае аніякай легытымнасці ў вачах грамадства і ставіць пад сумневы легітымнасць дзеючай улады, якая дзейнічае насуперак заканадаўству Украіны, праграмным устаноўкам кіруючай палітычнай сілы, міжнародным абавязкам Украіны, зафіксаваным у шматлікіх супольных дакументах з Еўрапейскім Саюзам.
Мы заклікаем:
— Да неадкладнага скасавання распараджэння Кабінету міністраў ад 21.11.2013г. аб прыпыненні падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.
-Да ад стаўкі Кабінету міністраў Украіны з-за недапушчальнае перавышэнне імі сваіх паўнамоцтваў.
Мы падтрымліваем ініцыятыву грамадскага пазапартыйнага Еўрамайдану, бярэм у ім актыўны ўдзел і заклікаем усіх грамадзян актыўна далучацца да мірных акцый па ўсёй Украіне дзеля абароны еўрапейскай будучыні краіны.
Беларуская Нацыянальная платформа ФГС УП звярнулася да ўдзельнікаў Украінскай Нацплатформы і выказала падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці, які падтрымліваюць далейшую еўрапейскую інтэграцыю Украіны.
Belarusan National Platform’s Statement of Support of the Ukrainian Partners