У рамках БНП існуе пяць працоўных груп (ПГ). Чатыры з іх былі арганізаваны як працяг тэматычных шматбаковых платформаў Усходняга Партнерства, у той час як у пятай ПГ «Сацыяльны дыялог», заснаванай ў 2012 г., няма адпаведнай тэматычнай платформы і гэтая працоўная група адносіцца да другой платформы “Эканамічная інтэграцыя і канвергенцыя з палітыкай ЕС”.
Кожная працоўная група аб’ядноўвае шэраг арганізацый і рэалізуе ўласныя праекты. Прадстаўнікі рэгулярна прымаюць удзел у экспертных панэлях Усходняга Партнерства і шматбаковых сустрэчах платформаў, прадастаўляюць экспертныя заключэнні і спрыяюць дасягненню галоўных мэтаў Форуму. На працягу ўсяго года адбываецца нарошчванне сеткі кантактаў і не спыняецца рэалізацыя сумесных праектаў на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях членамі рабочых груп.
Такім чынам працуе пяць працоўных группаў:
1 Працоўная група
«Дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць»
Працоўныя прыярытэты группы на 2020 год:
- Паляпшэнне ўмоваў для дзейнасці некамерцыйных арганізацыяў
- Доступ да інфармацыі
- Мабільнае рэагаванне на ўзнікненне пэўных прававых сітуацый і ініцыятываў з боку дзяржавы
- Адвакацыйныя працэсы па тэмах, якія таго патрабуюць

Кіраўніца группы Вольга Смалянка.
2 працоўная група
“Эканамічная інтэграцыя і канвергенцыя з палітыкай ЕС”
Працоўныя прыярытэты группы на 2020 год:
- Павышэнне і развіццё лічбавых навыкаў у арганізацыях грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
- Адвакацыйная кампанія па прасоўванню прадукцыі і экспарту сельгаспрадукцыі. (павышэнне дасведчанасці і кампетэнцый па патрабаванням рэгламентаў ЕС у вытворцаў с\г прадукцыі, інтэрнацыяналізацыя бізнэса).
- Падтрымка развіцця малога прадпрымальніцтва на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
- Стварэнне і прасоўванне платформы бізнеса і бізнэс- атачэння, актывізацыя праектнага супрацоўніцтва паміж сябрамі ПГ2 з краін Усходняга партнёрства і ЕС.
- развіццё PPD на аснове еўрапейскіх тэхналогіяў і лепшых практык.

Кіраўнік группы Уладзімір Карагін, старшыня Вышэйшай каардынацыйнай Рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва .
3 працоўная група
«Навакольнае асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека»
Працоўныя прыярытэты группы на 2020 год:
- Прасоўванне кліматычнай нейтральнасці Беларусі
- «Разумны горад» (smart city) і ўстойлівая мабільнасць
- Абарона эка-актывістаў
- Узмацненне патэнцыялу і напрацоўка практык па механізмах грамадскага ўдзелу.
- Прасоўванне пратаколу па стратэгічнай экалагічнай ацэнке.

Кіраўнік группы Уладзімір Зуеў, старшыня ЭКГА “Неруш”, біёлаг.
4 працоўная група
«Кантакты паміж людзьмі»
Працоўныя прыярытэты группы на 2020 год:
- Валанцёрства (у кантэксце распрацоўкі закону пра валанцёрства)
- Сацыяльныя даследаванні
- Сувязь пакаленняў
- Праца па Мадрыдскім плане па сталенні
- Прасоўванне негвалтоўнай камунікацыі
- Праца з праблемай працоўнай дыскрымінацыі
- Улік асаблівасцяў краін УП у культурных праграмах і стварэнне аналагу праграмы «Крэатыўная Еўропа»
- Змена нормаў метадамі культуры і правядзенне культурнага форуму на сталай аснове
- Лічбавыя навыкі і медыяпісьменнасць
- Інклюзіўнасць адукацыі
- Праца з праблемай звужэння прасторы для грамадскай супольнасці.

Кіраўніца Аляксандра Кузьміч, сябра рады Задзіночання беларускіх студэнтаў.
5 працоўная група
“Сацыяльная і працоўная палітыка і сацыяльны дыялог”
Працоўныя прыярытэты группы на 2020 год:
- Сацыяльны дыялог.
- Працоўная занятасць і міграцыя.
- Сацыяльныя гарантыі: пенсіі, абарона спажыўцоў.
- Моладзевая занятасць
- Рэформы працоўнага заканадаўства

Кіраўнік групы Сяргей Антусевіч.