Як працуе УП

УП уключае два вымярэнні: двубаковае і шматбаковае. Двубаковае вымярэнне створана для набліжэння стасункаў паміж ЕС і кожнай з краін-партнёраў. Яно ўключае ў сябе мадэрнізацыю дамоўных стасункаў у дачыненні да пагадненняў аб асацыяцыі; перспектывы перамоваў аб паглыбленай і ўсеабдымнай зоне свабоднага гандлю, прагрэсіўнай лібералізацыі візавага рэжыму ва ўмовах бяспечнага асяроддзя; больш шчыльнае супрацоўніцтва з мэтай павышэння энергетычнай бяспекі партнёраў і ЕС; а таксмаа падтрымку эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на скарачэнне адрозненняў унутры кожнай краіны-партнёра і паміж краінамі. У мэтах павышэння патэнцыялу кожнага з партнёраў цяпер рыхтуюцца праграмы інстытуцыйнага развіцця.

Шматбаковае вымярэнне прадстаўляе новы падмурак для супрацоўніцтва і абмену вопытам.

Чатыры тэматычныя платформы УП пад старшынствам Еўрапейскай Камісіі забяспечваюць правядзенне мэтанакіраваных сесій і служыць для правядзення адкрытых і свабодных дыскусій.

Чатыры сферы супрацоўніцтва ўключаюць:

1. Дэмакратыю, належнае кіраванне і стабільнасць.

2. Эканамічную інтэграцыю і набліжэнне да палітыкі ЕС.

3. Навакольнае асяроддзе, змены клімата і энэргетычную бяспеку.

4. Кантакты паміж людзьмі.

Кожная платформа прыняла шэраг асноўных рэалістычных мэтаў, дасягненне якіх актыўна спрыяе Усяходняму партнёрству. Для дасягнення дадзеных мэтаў былі распрацаваныя рабочыя праграмы, план якіх уключае таксама і працэс іх перагляду і пераацэнкі.

Шматбаковыя Платформы УП

З самага пачатку сваёй работы УП прайшло вялікі шлях у справе фармавання парадку дня адносна супрацоўніцтва паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі, ствараючы надзейны падмурак для абмену вопытам і лепшымі ўзорамі сусветнай практыкі. УП даў старт новай дыялогавай платформе на ўрадавым і экспертным узроўнях, а таксама ў галіне парламенцкай і парціцыпаторнай дэмакратыі:

• Парламенцкая асамблея Еўранэст

• Канферэнцыя рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлада УП

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства