Рэжым Лукашэнкі працягвае масавыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, свабодных СМІ і праваабаронцаў. Рэйды і рэпрэсіі праходзілі па ўсей краіне ня толькі ў ліпені, але, ёсць адчуванні, што гэта самыя масавыя. На інфаграфіке ніжей можна паглядзець арганізацыі, якія папалі пад прэсс ад «уладаў» у перыяд з 1 па 16 ліпеня.

На жаль, спіс папаўняецца кожны дзень і дагэтуль (публікацыя ад 20 ліпеня) не толькі арганізацыямі, але і актывістамі, медыйшчыкамі, бізнесменамі і журналістамі.
У сувязі з гэтымі падзеямі Кіраўнічы камітэт Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства апублікаваў Заяву «Аб беспрэцэдэнтным нападзе на грамадзянскую супольнасць у Беларусі «.
На працягу трох дзён запар, з 14 па 16 ліпеня, беларускія ўлады здзяйснялі беспрэцэдэнтныя напады на дзясяткі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і актывістаў па ўсёй краіне.
Офісы БАЖ — Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, Рух «За Свабоду«, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», МОО «Гендерные перспективы«, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, і многія іншыя падвяргаліся набегам, часам з ужываннем сілы.
Кіруючы камітэт Eastern Partnership Civil Society Forum асуджае гэтыя прымусовыя меры, прынятыя нелегітымным рэжымам