Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў сувязі з затрыманнем удзельнікаў велапрабегу “Крытычная маса” прыняў заяву.
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выказвае сваю падтрымку ўдзельнікам акцыі «Крытычная маса», а таксама далучаецца да апублікаванай раней на сайце таварыства «Зялёная сетка» заявы экалагічнай грамадскасці ў сувязі з разгонам акцыі з патрабаваннем спынення адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу актывістаў і правядзення аб’ектыўнага расследавання з нагоды перавышэння службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў гэтай акцыі.