Журналісты за кратамі: далучайцеся да марафону салідарнасці!

Беларуская асацыяцыя журналістаў БАЖ заклікае людзей свету падтрымаць Марафон салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі!

Зараз у Беларусі за кратамі знаходзіцца 31 медыясупрпацоўнік.  Гэта таленавітыя журналісты, зняволеныя за сваю прафесійную дзейнасць — асвятленне падзеяў і выражэнне грамадзянскай пазіцыі. 

Незалежныя беларускія журналісты заклікаюць сваіх калег з іншых краінаў, неабыякавых людзей і грамадскія арганізацыі нагадваць сваім урадам, грамадскасці і медыям пра жорсткія парушэнні правоў на свабоду СМІ, выражэнне меркаванняў і свабоду слова ў Беларусі. 

“Мы хочам, каб у свеце, дзе адбываецца столькі падзеяў, людзі памяталі і пра беларускіх журналістаў за кратамі, — кажа старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. —  Мы хочам, каб свет бачыў не проста лічбы, а жывых людзей, якія зараз пакутуюць у турмах за свою прафесійную дзейнасць. Дзеля гэтага мы сабралі партрэты зняволеных беларускіх журналістаў, на якіх бачны іх твары і тэрмін зняволення . Мы заклікаем фатаграфавацца з патрэтамі і выкладаць фота ў медыя прастору вашых краін. 

Ініцыятыву ўжо падтрымалі “Еўрапейская федэрацыя журналістаў”, “Рэпарцёры без межаў” і іншыя журналісткія арганізацыі. Але мы хочам выйсці за прафесійнае кола, каб больш людзей даведаліся, што адбываецца ў Беларусі”.

У Беластоку падтрымалі зняволеных журналістаў

ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА КАМПАНІІ

Раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media

Марафон салідарнасці стартаваў у Вільнюсе (Літва)  3 траўня. Тады 33 журналіста выйшлі ў цэнтр горада з партрэтамі 33 зняволеных калег. 

На дадзены момант кампанію падтрымалі ў 25 краінах свету, на ўсіх кантынентах. Марафон працягнецца да таго часу, пакуль усе зняволеныя журналісты не выйдуць на свабоду.

#СвабодуЖурналістам

#BecauseTheJournalist

#StandWithBelarus

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства