БНП прызнае Каардынацыйную раду

БНП прызнае Каардынацыйную раду і дэлегуе ёй паўнамоцтвы ў перамовах з уладамі.

БНП прызнае Каардынацыйную раду і дэлегуе ёй паўнамоцтвы ў перамовах з уладамі.

Мы выказваем Каардынацыйнай радзе поўны давер і дэлегуем права прадстаўляць нашыя інтарэсы ў перамовах з беларускімі ўладамі па выкананні патрабаванняў, якія замацаваныя ў Рэзалюцыі Каардынацыйнай рады ад 19 жніўня 2020 года:

⟶ Спыненне гвалту, спыненне палітычнага пераследу з боку ўладаў і правядзенне расследавання таго, што адбылося, у адпаведнасці з заканадаўствам.

⟶ Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, адмена незаконных судовых пастановаў, выплата кампенсацыяў усім пацярпелым.

⟶ Прызнанне прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года несапраўднымі. Правядзенне новых выбараў паводле міжнародных стандартаў з новым складам усіх камісій па выбарах, уключаючы Цэнтральную камісію.

Тэкст заявы

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства