КК БНП выказвае рашучы пратэст рэпрэсіям у выбарчы перыяд

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў Заяву ў якой выказвае рашучы пратэст дзеянням беларускіх уладаў пад час кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кіроўны орган БНП лічыць грубым парушэннем нацыянальнага і міжнароднага права, дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека затрыманне і крымінальны пераслед патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, кіраўніка яго ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыкі, блогера Сяргея Ціханоўскага (кіраўнік ініцыятыўнай групы патэнцыйна кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай), а таксама ўсіх іх паплечнікаў.

КК БНП называе незаконнымі адміністрацыйныя арышты палітыкаў Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча, апазіцыйных актывістаў і іншых грамадзянаў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў легальных пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

У Заяве асуджаюцца разгон мірных акцыяў салідарнасці, затрыманні журналістаў і перашкоды ў дзейнасці рэдакцыям незалежных сродкаў масавай інфармацыі (тэлеканал «Белсат», «Радыё «Свабода»).

КК БНП заклікае беларускія ўлады прыслухацца да Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, чальцоў Еўрапейскага парламенту і беларускіх праваабарончых арганізацыяў, спыніць рэпрэсіі і забяспечыць празрыстасць выбарчага працэсу.

Заява накіраваная ў дзяржаўныя органы і міжнародныя арганізацыі для інфармавання пра пазіцыю Беларускай нацыянальнай платформы.

Поўны тэкст заявы: