Вынікі сакавіцкага пасяджэння Каардынацыйнага камітэта БНП

9 сакавіка прайшло пасяджэньне Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП.

Напачатку сустрэчы было разгледжана пытанне падрыхтоўкі да Саміту УП у Рызе 21-22 траўня, у прыватнасці гаворка вялася пра пазіцыю БНП для Форуму грамадзянскай супольнасці.

Андрэй Ягораў, старшыня Каардынацыйнага камітэту БНП, паведаміў, што ў цяперашні час ідзе падрыхтоўка дакумента з пазіцыяй Форуму для Саміту. Беларуская нацыянальная платформа таксама можа ўключыцца ў працэс падрыхтоўкі гэтага дакумента. Акрамя таго, неабходна распрацоўка спецыяльнай пазіцыі грамадзянскай супольнасці Беларусі адносна Ўсходняга партнёрства напярэдадні Саміту.

Ягораў адзначыў, што акрамя пытанняў аб вызваленні палітычных зняволеных і трохбаковага дыялогу варта асобна агучыць пытанне далучэньня Беларусі да Балонскага працэсу.

У траўні адбудзецца чарговае пасяджэнне групы па прыняцці Беларусі ў Балонскі працэс. Сіламі незалежнага Балонскага камітэта пры спрыянні БНП ужо падрыхтавана і накіравана ў сакратарыят некалькі дакументаў: альтэрнатыўны даклад, зараз — рэкамендацыі ў сувязі са зменамі заканадаўства ў сферы адукацыі. У самім камітэце існуюць дзве пазіцыі: безумоўнае прыняцце Беларусі і прыняцце Беларусі на пэўных умовах.
На думку кіраўніка каардынацыйнага камітэта БНП, беларускаму грамадству варта настойваць на прыняцці Беларусі ў Балонскі працэс на пэўных умовах. Падымаючы тэму акадэмічных свабодаў, трэба выкарыстоўваць усе магчымасці працы з гэтым пытаннем на ўзроўні рэгіёну УП. Ствараць сетку ініцыятываў на ўзроўні УП, якая б прасоўвала гэтую тэму.

Наступным пытаннем, якое абмеркавалі ўдзельнікі Каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай платформы было пытанне вызначэння спісу ўдзельнікаў канферэнцыі грамадзянскай супольнасці, якая пройдзе паралельна Саміту 20-21 траўня. Нацыянальныя платформы маюць квоту ў 10 прадстаўнікоў для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве.

Было прапанавана дэлегаваць 5 каардынатараў тэматычных напрамкаў, і 5 чалавек з ліку сябраў БНП і Каардынацыйнага камітэта БНП, якія найбольш актыўна ўдзельнічаюць у працы на працягу апошніх гадоў. На дадзены момант вядуцца папярэднія перамовы адносна спісу ўдзельнікаў.

Напрыканцы пасяджэння Андрэй Ягораў нагадаў аб сустэчы 18 сакавіка 2015 году з кансультантам шведскага агенцтва развіцця СІДА Цімам Вікеры (Tim Vickery). Плануецца, што на сустрэчы будуць разгледжаныя наступныя стратэгічныя пытанні:
— Трохбаковы дыялог: формы падтрымкі дыялогу з уладамі, агульнае ўзмацненне ролі ГА ў палітычным працэсе.
— «Праца арганічна»: пераарыентацыя на падтрымку доўгатэрміновай працы: доўгатэрміновае адукацыю, навуковыя ініцыятывы, культурніцкая ініцыятывы, падтрымка беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў сітуацыі інфармацыйнай вайны.
— «Медыя-супраціў»: пытанні медыя-праграмаў для Беларусі і працы з медыя ў сувязі з інфармацыйнай вайной.

Таксама на пасяджэнні Каардынацыйнага камітэта БНП былі абмеркаваныя пытанні стратэгіі БНП ва ўмовах зменаў (да і пасля выбараў), а таксама задачы арганізацыі працы тэматычных напрамкаў і парадак дня для Саветаў Працоўных Груп.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства