Прадстаўнікі БНП абмяркуюць папярэднія вынікі выбарчай кампаніі-2015

Кааардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы запрашае на сустрэчу, прысвечаную абмеркаванню папярэдніх вынікаў выбарчай кампаніі і ацэнкі пост-электаральнай сітуацыі ў Беларусі.

Сустрэча пройдзе 12 кастрычніка ў Мінску, а 15:00.

Асноўныя тэзісы, абмеркаваныя на мерапрыемстве могуць быць прадстаўлены ад імя Нацыянальнай платформы 14 кастрычніка 2015 года на экспертнай дыскусіі ў Еўрапейскім парламенце (Брусель).

14 кастрычніка 2015 у 12:00 у будынку Еўрапейскага парламента ў Брусэлі Форумам грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства будзе арганізавана экспертная дыскусія, прысвечаная абмеркаванню перспектыў развіцця адносінаў паміж ЕС і Беларуссю. Член Еўрапарламента Богдан Здраеўскі (Bogdan Zdrojewski), старшыня Камісіі па пытаннях узаемаадносін з Беларуссю, адкрые дадзенае мерапрыемства.

Удзельнікі экспертнай дыскусіі абмяркуюць далейшы лёс санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама паспрабуюць даць адказ на галоўнае пытанне: паспрыяюць ці новыя геапалітычныя рэаліі паляпшэнню адносін паміж ЕС і Беларуссю, нягледзячы на некарэктна праведзеную выбарчую кампанію і парушэнні правоў чалавека, які надалей працягваюцца.

Удзельнікі экспертнай дыскусіі ў Брусэлі:

Дырк Шюбель (Dirk Schübel), Еўрапейская служба знешнепалітычнай дзейнасці, кіраўнік падраздзялення «Eastern Partnership-bilateral»

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, сябра Кіруючага камітэта Форуму грамадзянскай супольнасці УП

Ганна Герасімава, Дырэктар Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Уладзімір Дунаеў, PhD, Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП, Грамадскі балонскі камітэт.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства