Круглы стол “Магчымасці моладзі ва Ўсходнім партнёрстве: выклікі і шляхі развіцця”

Мерапрыемства пройдзе 27 лістапада а 18.00 у IMAGURU (вул. Фабрыцыўса, 4, заля “Нордзік”).

У часе круглага стала абмяркуюць стан моладзевай палітыкі ў Беларусі. Будуць выпрацаваныя прыярытэтныя накірункі дзейнасці для развіцця моладзевай палітыкі. Таксама плануецца абмеркаванне асноўных магчымасцяў, якія існуюць для моладзі ў межах праграмы Ўсходняга партнёрства і будуць сфармуляваныя рэкамендацыі на будучыню.

Зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве і за больш дэталёвай інфармацыяй, просьба звяртацца праз электронную пошту: marynahomich@gmail.com, або тэлефон: +375295633107

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства