У Беларусі распрацуюць дарожную мапу па моладзевай палітыцы

27 лістапада адбыўся круглы стол на тэму “Магчымасці моладзі ва УП: выклікі і шляхі развіцця”, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі сяброўскіх арганізацій БНМС “Рада” і Беларускай нацыянальнай платформы.

Мікалай Кванталіані распавёў пра працу Форуму грамадзянскай супольнасці, яго перспектывах у якасці пляцоўкі для моладзі і фармавання “павесткі дня”. А таксама пра прыняццё рэзалюцыі ад імя 4 працоўнай групы, яе асноўных прыярытытях дзейнасці на рэгіянальным ўзроўні.

У Беларусі распрацуюць дарожную мапу па моладзевай палітыцы

Марына Корж з Офіса еўрапейскай экспэртызы і камунікацыі ў сваім выступе сканцэнтравалася на асаблівасцях праграмы “Erasmus +” для беларускіх студэнтаў, а таксама раскзала аб стварэнні праектаў, іх падачу і дэдлайны. У часе гутаркі былі выяўлены праблемы ў працы праграмы “Erasmus +” для беларускага боку – напрыклад, адсутнасць магчымасці наўпрост падаваць праекты (праца можа весціся толькі праз арганізацыі-партнёраў).

Алесь Крот, кіраўнік “Студэнцкай Рады”, распавеў пра гісторыю ўзнікнення Усходняга партнёрства, пра мэты, дасягненні і вынікі, магчымасці для беларускай моладзі у рамках УП, напрыклад, пра лабіяванне інтарэсаў моладзі праз ФГС.

У Беларусі распрацуюць дарожную мапу па моладзевай палітыцы

На круглым стале былі акрэсленыя асноўныя моладзевыя праблемы і патрабаванні

Па выніках правядзення круглага стала “Магчымасці моладзі ва УП: выклікі і шляхі развіцця” былі распрацаваныя рэкамендацыі і запланаванае стварэнне “сталадзеючай пляцоўкі”,  якая возьмецца за распрацоўку дарожнай мапы па моладзевай палітыцы ў Беларусі.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства