У пятніцу, 27 красавіка а 14.00 у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў па адрасу вул. Кальварыйская 16-265, 4 паверх
адбудзецца брыфінг з удзелам прадстаўнікоў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці па выніках сустрэчы Каардынацыйнай групы «ЕС-Беларусь».
Запрашаем журналістаў і ўсіх зацікаўленых.
Нагадаем, што сустрэча Каардынацыйнай групы «ЕС-Беларусь» пройдзе ў Мінску 26-27 красавіка 2018 г. У яе паседжаннях прымуць удзел прадстаўнікі МЗС Беларусі, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, а таксама спецыялісты шэрагу беларускіх міністэрстваў і адпаведна Дэпартаментаў ЕС, адказных за тэматычныя накірункі сектарнага дыялогу. Значная частка сустрэчы ў чарговы раз пройдзе з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
На пытанні журналістаў адкажуць прадстаўнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства, якія запрошаныя да ўдзелу ў сустрэчы Каардынацыйнай групы «ЕС-Беларусь»:
- Улад Вялічка, дырэктар Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”
- Ірына Сухій, сябра Рады ГА «Экадом»,
- Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
- Хрысціна Рыхтэр, дырэктар установы Youth Labour Rights (YLaR)
- Алег Гулак, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК)
На брыфінгу 27 красавіка, сябры Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства падзеляцца сваімі ўражаннямі ад сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь, а таксама прадставяць свой погляд на:
- пытанні сектарнага дыялога паміж Беларуссю і ЕС;
- актуальныя задачы і праблемы супрацоўніцтва ЕС-Беларусь;
- перспектывы развіцця ініцыятывы Усходняе Партнёрства.
Брыфінг адбудзецца 27 красавіка а 14.00 у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, па адрасу вул. Кальварыйская 16-265, 4 паверх.
Дадатковая инфармацыя па тэлефону: +375 29 695 53 79