Дыскусія па пытаннях прававога рэгулявання становішча моладзі ў Беларусі

Нацыянальная рада моладзевых і дзіцячых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі «РАДА» сумесна з Міжнародным Цэнтрам некамерцыйнага права (Вашынгтон) іЦэнтрам прававой трансфармацыі (Мінск) арганізуюць 26 верасня 2013 панэльную дыскусію на тэму прававога рэгулявання становішча моладзі ў Беларусі.

У яе межах будзе прадстаўлена экспертнае заключэнне «Прававое становішча моладзі ў Рэспубліцы Беларусь: аналіз заканадаўства» (Цэнтр прававой трансфармацыі, Беларусь) і міжнародны досвед механізмаў ўдзелу моладзевых арганізацый у працэсах па прыняцці грамадска-значных рашэнняў (Міжнародны цэнтр некамерцыйнага права, ЗША). Таксама запланаваны час на пытанні і нефармальную частку.

Па любых пытаннях пішыце на info@ampby.org.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства