Сустрэчы Працоўнай групы COEST у Мінску: абмеркаванне прыярытэтаў адвакацыі і становішча грамадзянскай супольнасці Беларусі

9 -10 ліпеня ў Мінску праходзяць сустрэчы Працоўнай групы Савета ЕС па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі (COEST). Аб чым ішла гаворка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі распавёў дырэктар сакратарыяту БНП Аляксей Мінчонак.

9 -10 ліпеня ў Мінску праходзяць сустрэчы Працоўнай групы Савета ЕС па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі (COEST). Аб чым ішла гаворка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі распавёў дырэктар сакратарыяту БНП Аляксей Мінчонак.

COEST – гэта ключавая працоўная група Савета ЕС, якая ахоплівае краіны Усходняга партнёрства. Група складаецца з дыпламатаў малодшага і сярэдняга звяна з краін-чальцоў ЕС, якія базуюцца ў Бруселі. Яны рыхтуюць пазіцыі Савета па ўсіх актуальных пытаннях Усходняга партнёрства. Так, пры іх актыўным удзеле рыхтуюцца і абмяркоўваюць дэкларацыі самітаў УП або любыя высновы Савета, якія тычацца Усходняга партнёрства. Дэлегацыя ЕС арганізавала для іх некалькі брыфінгаў у Мінску з чыноўнікамі, прадстаўнікамі палітычных партыяў Беларусі і вось нарэшце з прадстаўнікамі НДА.

Двойчы COEST наведвалі Арменію і Азербайджан у 2018/2019 годзе. Зараз сустрэчы праходзяць і ў Беларусі. Мэта візіту складаецца ў тым, каб сабраць інфармацыю аб сітуацыі ў краіне, і аб адвакацыйных прыярытэтах нацыянальных платформ.

Па словах Аляксея, найбольш пытанняў у прадстаўнікоў COEST было па супрацьдзеянню расійскай прапагандзе і пазіцыі незалежных СМІ. А таксама па становішчу беларускай моладзі, актыўнасцю яе ўдзела ў грамадскіх і палітычных працэсах, узроўню медыя пісьменнасці сярод моладзі.

Сярод іншага Аляксей Мінсчонак агучыў наступныя прыярытэты:

• Неабходныя змены ва ўмовах працы грамадскіх арганізацый і ўмоваў рэгістрацыі

• Пытанне візавай фасілітацыі, як элемент мабільнасці

• Свабода асацыяцый

• Сітуацыя з медыя і рэпрэсіямі, прынамсі, адмовы ў акрэдытацыі замежным журналістам і штрафы за працу без акрэдытацыі (прыклад Белсату)

• Пытанне пагрозы суверэнітэту Беларусі

• Закон аб хатнім гвалце

• Становішча ЛГБТ

• Гендарная палітыка

• Сітуацыя з энергетыкай і адкрыццём АЭС

• Зацягванне працэсу Partnership Priorities: на дадзены момант няма ніякіх пагадненняў паміж Беларуссю і ЕС.

Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці распавялі пра сітуацыю ў сваіх сферах дзейнасці.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства