Асамблея НДА запрашае на трэнінг “Дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць”

Калі вы грамадзкі актывіст / актывістка і маеце ідэі, але ня ведаеце, дзе знайсьці сродкі для іх рэалізацыі, то вам трэба паўдзельнічаць у трэнінгу, які ладзіць Асамблея НДА. Дасьведчаныя экспэрты і экспэрткі распавядуць вам, дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць.

Асамблея НДА арганізуе чатыры аднадзённыя трэнінгі: 21 верасьня, 12 і 26 кастрычніка, 30 лістапада. Падаць заяўку.

Мэта трэнінгу: разьвіцьцё практычных навыкаў грамадзкіх лідэраў і лідэрак па прыцягненьні ўнутраных рэсурсаў для фінансаваньня дзейнасьці іх арганізацыяў ды ініцыятываў.

Падчас трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы:
•  Атрымаюць базавую інфармацыю пра існыя магчымасьці ўнутранага фінансаваньня ў Беларусі.
•  Даведаюцца, як шукаць падтрымку ў бізнэса.
•  Навучацца карыстацца краўдфандынгавымі пляцоўкамі.
• Створаць чарнавікі ідэяў, кампаніяў, акцыяў, на якія можна знайсьці сродкі ўнутры Беларусі.
• Натхняцца на правядзеньне ўласных краўдфандынгавых кампаніяў і (або) партнэрскіх зь лякальным бізнэсам.

Арганізатары забясьпечаць харчаваньне, кампэнсуюць выдаткі на праезд. Час: з 11:00 да 19:00. Запоўніць анкету на ўдзел у трэнінгу.

Месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Апошні тэрмін падачы заявак на трэнінг 21 верасьня: 16 верасьня. Пра вынікі адбору на першы трэнінг будзе паведамлена 17 верасьня.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства