Напярэдадні Форума медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions Forum 2019 (18-19 кастрычніка) ў Менску адбудзецца шэраг сустрэчаў з міжнароднымі экспертамі – удзельнікамі форума. Усе мерапрыемствы пройдуць на розных пляцоўках Менска 17 кастрычніка. Уваход вольны!
Арганізатары: Беларуская нацыянальная платформа, Digital Communication Network, Press Club Belarus, і Chevening Alumni Belarus.

- Фактчэкінг ад экспэрта Google News Lab
- Як рэдакцыям змагацца з дэзынфармацыяй
- Як расціць сябе, каб расціць іншых
- Як інтэграваць мэдыяпісьменнасць у вучэбны працэс
- Як распазнаваць фэйкі. Факт-чэкінг ад Пулітцэраўскага лаўрэата
- Як будаваць уплывовы медыябізнес — сустрэча з Ірынай Рубіc
- Як ствараць гульні. Сустрэча са стваральнікам «MyTalkingTom«
Фактчэкінг ад экспэрта Google News Lab
Чацвер, 17 кастрычніка 2019 г. 11:00 – 13:00. Press Club Belarus (вул. Веры Харужай 3 – 601). Пераклад на расейскую.
Майстар-клас ад Марэка Мілера з Google News Lab — гэта прэзентацыя прыкладаў фэйкавых навінаў і сітуацыяў, якія на самой справе здараліся з журналістамі, публікаваліся ў інфармацыйных навінах альбо на іх сайтах і ў сацыяльных сетках. Марэк Мілер пакажа, як праверыць інфармацыю, навіны і відэа з дапамогай розных бясплатных інтэрнэт-інструментаў. У прыватнасці, ён спыніцца на: адваротным пошуку малюнкаў, Google Maps і Google Earth, Google Translate, YouTube і іншых бясплатных онлайн-інструментах, вельмі зручных для праверкі навінаў, такіх як: picodash, who.is, forensically, the wayback machine, suncalc, video news debunker.

Як рэдакцыям змагацца з дэзынфармацыяй
17 октября 2019 г. 15:00 – 17:30. Press Club Belarus (вул. Веры Харужай 3 – 601). Пераклад на расейскую.
Тэмы : Як лавіць вірусную дэзынфармацыю ў сацсетках? Як наладзіць маркеры дэзынфармацыі? Як арганізаваць працу па эфэктыўным выкрыцці?
Вы зробіце практыкаванні па ўсіх гэтых тэмах, а таксама разбярэце канкрэтныя кейсы з Verificado 2018 (Мексіка,) і Checkpoint (Індыя) — праектаў, звязаных з дэзынфармацыяй падчас выбараў.

Як расціць сябе, каб расціць іншых
17 кастрычніка 2019 г. 16.00 – 17.00, прыватная школа Steambridge (прасп. Незалежнасці 117а).
Запрашаем настаўнікаў, прадстаўнікоў фармальнай і нефармальнай адукацыі на сустрэчу з Ірынай Рубіс (Украіна), сузаснавальніцай праекта Biasless, кіраўніцай ГА «Паслязаўтра», экс-дырэктарам і экс-уладальніцай бізнес медыябюро Ekonomika+. На сустрэчы:
- як і нашто вучыць і ствараць для сябе выклікі
- як стаць лідарам для будучых лідэраў
- какое паліва дае талерантнасць
- тры новыя валюты, якімі варта карыстацца
- чаму стварэнне сэнсу важней за поспех

Як інтэграваць мэдыяпісьменнасць у вучэбны працэс
17 кастрычніка 2019 г. 17:30 – 19:30. Прыватная школа Steambridge (прасп. Незалежнасці 117А).
Крытычнае мысленне — адзін з найбольш неабходных навыкаў у 21 стагоддзі. Як яго развіваць у межах навучальных планаў, распавядзе украінская экспертка Марына Дораш, праграмная менеджерка IREX праекту Learn to Discern in Education.
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў, адукатараў, прадстаўнікоў нефармальнай адукацыі.
Падчас сустрэчы Марына Дораш распавядзе:
- Якія навыкі інфамедыйнай пісьменнасці для школьнікаў з’яўляюцца самымі важнымі.
- Пра досвед праекту Learn to Discern in Education, накіраванага на інтэграцыю медыяпісьменнасці ў школьную сістэму адукацыі (праект ва Ўкраіне рэалізуецца з восені 2017 году).
- Пра эфектыўныя метады падрыхтоўкі настаўнікаў.
- Якія прадметы найбольш падыходзяць для напрацоўкі навыкаў крытычнага ўспрыняцця інфармацыі і як іх выкарыстоўваць.

Як распазнаваць фэйкі. Факт-чэкінг ад Пулітцэраўскага лаўрэата
17 кастрычніка 2019 г. 18:00 – 20:00. Вінны бар «Хороший год” (вул. Зыбіцкая, 6).
Бясплатная лекцыя ад Аарана Шарокмана. Вы даведаецеся, як шукаць і выяўляць дакладную інфармацыю з фэйкаў онлайн і як навучыць гэтаму 5 мільёнаў школьнікаў. Ааран Шарокман — выканаўчы дырэктар PolitiFact, найбуйнейшай арганізацыі па факт-чэкінгу ў ЗША, пераможца Пулітцэраўскай прэміі. Ааран адказвае за рост і развіццё PolitFact, кіруе інфармацыйнымі і інфармацыйнымі партнёрствамі, а таксама каардынуе новыя ініцыятывы і распрацоўку прадуктаў. Аарон працуе ў PolitFact з 2010 года. Ааран з’яўляецца сябрам назіральнай рады Digital Communication Network.

Як будаваць уплывовы медыябізнес — сустрэча з Ірынай Рубіc
17 кастрычніка 2019 г. 18.00 – 20.00. Офіс ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (вул. Кальварыйская, 16 – 265).
Адкрытая сустрэча з Ірынай Рубіc — сузаснавальніцай праекта Biasless, кіраўніцай ГА «Паслязаўтра», экс-дырэктарам і экс-уладальніцай бізнес медыябюро Ekonomika+.
Падчас сустрэчы з Ірынай Рубіc будзем абмяркоўваць:
- Як знайсці тэмы і фарматы, якія падвышаюць сацыяльны ўплыў медыя.
- Як быць прыбытковым, калі працуеш найперш не дзеля грошай, а дзеля ідэі, місіі.
- Як супрацоўнічаць з бізнесам, уладамі, НДА і донарамі. А таксама як правакаваць дынаміку ва ўласным сьветапоглядзе, каб стаць лідарам і чаму дзёрзкасць — новы чорны.

Як ствараць гульні. Сустрэча са стваральнікам «My Talking Tom«
17 кастрычніка 2019 г. 18:00 – 19:30. Lidbeer bar Светлы (вул. Кульман, 1).
Бясплатная сустрэча з Жыгам Вратачычам. Эксперт распавядзе пра ролевыя гульні і інтэрактыўныя праекты з сацыяльным складнікам.
Жыга кажа, што ён сам з інтэрнэту, але жыве ў Любляне. Ён каардынуе праект Parliameter і адзін з заснавальнікаў славенскай НДА Today is a new Day. Раней ён займаў пасаду дырэктара па распрацоўцы прадуктаў у Outfit7, адным з вядучых сусветных распрацоўшчыкаў мабільных гульняў з больш чым 50 мільёнамі актыўных карыстальнікаў штодня. Жыга быў прадуктовым менеджерам гульні Talking Tom. Мова сустрэчы – ангельская.