Новыя лідары Беларускай нацыянальнай платформы. Вынікі Канферэнцыі

25 студзеня адбылася штогадовая справаздачна-выбарчая Канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Галоўнай тэмай сталася 10-годдзе БНП: быў праведзены аналіз зробленага і напрацаваныя планы на будучыню. Дэлегаты абралі новы склад кіроўных ворганаў, а з вітальнымі словамі выступілі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.

25 студзеня адбылася штогадовая справаздачна-выбарчая Канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Галоўнай тэмай сталася 10-годдзе БНП: быў праведзены аналіз зробленага і напрацаваныя планы на будучыню. Дэлегаты абралі новы склад кіроўных ворганаў, а з вітальнымі словамі выступілі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.

Тэрмінам на 2 гады дэлегаты Канферэнцыі абралі новы склад Каардынацыйнага камітэту БНП, яго старшыню, каардынатараў Працоўных групаў і рэкамендавалі кандыдатуру Нацыянальнага каардынатара Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ад Беларусі.

У склад Каардынацыйнага камітэту БНП увайшлі 7 чалавек:

  • Андрэй Ягораў, кансорцыум «Еўрабеларусь» (старшыня КК)
  • Настасся Бекіш, таварыства «Зялёная сетка»
  • Святлана Гатальская, ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка
  • Дзмітрый Герыловіч, «Беларускі нацыянальны савет моладзевых арганізацыяў РАДА»
  • Міхаіл Дарашэвіч, «Baltic Internet Policy Initiative»
  • Ігар Рынкевіч, установа «Ліга “Грамадзянскі вердыкт”»
  • Мікалай Кванталіяні, ГА «Новая група»

Першае абмеркаване новага каардынацыйнага камітэта

Рэвізорам БНП тэрмінам на 2 гады паўторна абраная Вольга Смалянка (ЦПТ «Lawtrend»).

На пазіцыю Нацыянальнага каардынатара ФГС УП ад Беларусі (гэтыя абавязкі напрыканцы году завяршае выконваць Мікалай Кванталіяні) рэкамендавана Ірына Сухій (ГА «Экадом»). Абіраць Нацыянальнага каардынатара будуць новыя дэлегаты Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства на бліжэйшай Асамблеі ФГС УП.

«Я лічу, што з такім прафесійным і дасведчаным Каардынацыйным камітэтам, які абраны на 2 гады, мы абавязкова вырашым тыя актуальныя задачы, якія стаяць перад Нацыянальнай платформай», – пракаментаваў вынікі выбараў старшыня каардынацыйнага камітэта БНП Андрэй Ягораў.

Новы старшыня каардынацыйнага камітэта Андрэй Ягораў

З вітальным словам і пажаданнем плённай працы дэлегатам БНП на адкрыцці канферэнцыі выступілі кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі Дзірк Шубель, амбасадарка Аўстрыі Алаіза Вёргетэр, намеснік амбасадара Польшчы Марцін Вайцехоўскі. Дыпламаты прынялі ўдзел ў панэльнай дыскусіі «Куды ідзе Усходняе партнёрства і якая роля ў гэтым працэсе грамадзянскай супольнасці і Нацыянальных платформаў». Спікеры запэўнілі дэлегатаў і гасцей канферэнцыі ў падтрымцы беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і суверэнітэту Беларусі.

Каардынатарамі Працоўных групаў БНП сталі :

1 Працоўная група — Вольга Смалянка
«Дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць»

Прыярытэты групы:

  1. Паляпшэнне ўмоваў для дзейнасці некамерцыйных арганізацыяў
  2. Доступ да інфармацыі
  3. Мабільнае рэагаванне на ўзнікненне пэўных прававых сітуацый і ініцыятываў з боку дзяржавы
  4. Адвакацыйныя працэсы па тэмах, якія таго патрабуюць

2 працоўная група — Уладзімір Карагін
“Эканамічная інтэграцыя і канвергенцыя з палітыкай ЕС”

Прыярытэты групы:

  1. Павышэнне і развіццё лічбавых навыкаў у арганізацыях грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
  2. Адвакацыйная кампанія па прасоўванню прадукцыі і экспарту сельгаспрадукцыі. (павышэнне дасведчанасці і кампетэнцый па патрабаванням рэгламентаў ЕС у вытворцаў с\г прадукцыі, інтэрнацыяналізацыя бізнэса).
  3. Падтрымка развіцця малога прадпрымальніцтва на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
  4. Стварэнне і прасоўванне платформы бізнеса і бізнэс- атачэння, актывізацыя праектнага супрацоўніцтва паміж сябрамі ПГ2 з краін Усходняга партнёрства і ЕС.
  5. развіццё PPD на аснове еўрапейскіх тэхналогіяў і лепшых практык.

3 працоўная група — Уладзімір Зуеў
«Навакольнае асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека»

Прыярытэты групы:

  1. Прасоўванне кліматычнай нейтральнасці Беларусі
  2. «Разумны горад» (smart city) і ўстойлівая мабільнасць
  3. Абарона эка-актывістаў
  4. Узмацненне патэнцыялу і напрацоўка практык па механізмах грамадскага ўдзелу.
  5. Прасоўванне пратаколу па стратэгічнай экалагічнай ацэнке.

4 працоўная група — Саша Кузьміч
«Кантакты паміж людзьмі»

Прыярытэты групы:

  1. Валанцёрства (у кантэксце распрацоўкі закону пра валанцёрства)
  2. Сацыяльныя даследаванні
  3. Сувязь пакаленняў
  4. Праца па Мадрыдскім плане па сталенні
  5. Прасоўванне негвалтоўнай камунікацыі
  6. Праца з праблемай працоўнай дыскрымінацыі
  7. Улік асаблівасцяў краін УП у культурных праграмах і стварэнне аналагу праграмы «Крэатыўная Еўропа»
  8. Змена нормаў метадамі культуры і правядзенне культурнага форуму на сталай аснове
  9. Лічбавыя навыкі і медыяпісьменнасць
  10. Інклюзіўнасць адукацыі
  11. Праца з праблемай звужэння прасторы для грамадскай супольнасці.

5 працоўная група — Сяргей Антусевіч
“Сацыяльная і працоўная палітыка і сацыяльны дыялог”

Прыярытэты:

  1. Сацыяльны дыялог.
  2. Працоўная занятасць і міграцыя.
  3. Сацыяльныя гарантыі: пенсіі, абарона спажыўцоў.
  4. Моладзевая занятасць
  5. Рэформы працоўнага заканадаўства
Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства