Нобелеўская прэмія міру 2022 года

Нобелеўскую прэмію міру 2022 года атрымалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, Украіны і Расіі: заснавальнік і старшыня беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, расійскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял» і ўкраінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод. 

У кожнай з трох краін незалежна ад таго, якую палітыку вядзе ўрад, былі і застаюцца сумленныя людзі, якія цвёрда стаяць на ахове грамадзянскіх правоў і свабод, не баючыся рэпрэсій і абвінавачванняў.

Такім чалавекам, грамадзянінам з’яўляецца наш суайчыннікі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які навіну пра ўзнагароду атрымаў за кратамі. 

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў контрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз таможенную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 ст. 228 УК і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК. 

Праваабаронцу і раней намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру — у 2006, 2007, 2012, 2013 і 2014 гадах. 

Бяляцкі заснаваў праваабарончы цэнтр «Вясна» ў 1996 годзе. За гады працы праваабаронцы, юрысты і адвакаты Цэнтра дапамаглі сотням людзей: арыштаваным палітычным актывістам і іх сваякам. На кожных выбарах назіральнікі ад Цэнтра «Вясна», рызыкуючы свабодай, фіксавалі шматлікія парушэнні.

Бяляцкі быў адным з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту і ўваходзіў у яго аргкамітэт.

З 1991 па 1996 год Алесь быў дэпутатам Мінскага гарадскога савета, абранага на альтэрнатыўнай аснове. Бяляцкі не пабаяўся публічна выступіць супраць спробы дзяржаўнага перавароту — путчу ГКЧП. Менавіта ён прынёс у залу паседжанняў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, які затым вывесілі над будынкам Менгарсавета — нават раней, чым парламент прызнаў яго дзяржаўным.

У 2011 годзе ён быў асуджаны па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, якое міжнародныя праваабарончыя арганізацыі палічылі беспадстаўнай і палітычна матываванай.

Пасля першага арышту Алесь Бяляцкі выйшаў на волю ў чэрвені 2014 года па амністыі. За 1052 дні, праведзеныя ў Бабруйскай калоніі №2, Бяляцкі напісаў дзве кнігі. Адной з іх стаў зборнік літаратуразнаўчых артыкулаў і эсэ «Асьвечаныя беларушчынай», у якім ён увёў тэрмін «турэмная літаратура». У тым жа 2014-м кнігу забаранілі правозіць праз беларускую мяжу: у ёй знайшлі шкоду дзяржаўным інтарэсам Беларусі.

Абвяшчаючы пераможцаў, старшыня нарвежскага Нобелеўскага камітэта Бярыт Рэйс-Андэрсан заявіла, што лаўрэаты праявілі сябе «выбітнымі прыхільнікамі правоў чалавека, дэмакратыі і мірнага суіснавання» ў Беларусі, Расіі і Украіне. Паводле яе слоў, лаўрэаты прэміі ўвасобілі ў жыццё ідэю заснавальніка прэміі Альфрэда Нобеля аб «свеце і брацтве» паміж народамі. 

ДАВЕДКА

Расійскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял» быў створаны ў 1987 годзе аднадумцамі, якія хацелі ўвекавечыць памяць ахвяр палітычных рэпрэсій савецкай эпохі. Сябры руху займаліся зборам подпісаў для стварэння помніка і мемарыяльнага комплексу ахвярам рэпрэсій, праводзілі вулічныя дэманстрацыі, выставы і навуковыя семінары па тэме дзяржаўнага тэрору. Першым старшынёй рады «Мемарыяла» стаў акадэмік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Андрэй Сахараў. Цэнтр ліквідаваны расейскімі ўладамі. 

Украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод быў заснаваны ў 2007 годзе з мэтай абароны правоў чалавека і зацвярджэння дэмакратыі ва Ўкраіне. Гэтая арганізацыя адыгрывала важную ролю ва ўмацаванні ўкраінскага грамадзянскай супольнасці для прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў. 

Разам з праваабаронцамі Цэнтра «Весна» заклікаем павіншаваць Алеся і падтрымаць яго ў заняволенні. Як гэта зрабіць

🔹 Зрабіць грашовы перавод;

🔹 Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі;

🔹 Падтрымаць тэлеграмамі і заказнымі лістамі.

💌Адрас для віншаванняў:

СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030,

Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

💻 Напісаць онлайн

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства