Фюле: Грамадзянская супольнасць — сэрца Усходняга Партнёрства

«Роля грамадзянскай супольнасці ў прасоўванні ідэі еўрапейскай інтэграцыі ў краінах Усходняга Партнёрства з’яўляецца фундаментальнай», — адзначыў еўракамісар Штэфан Фюле на адкрыцці ФГС.

— Кожны абаронца правоў чалавека, кожны чалец грамадзянскай супольнасці важнейшы за 10- і еўрапейскіх камісараў, паколькі ён працуе з людзьмі і з’яўляецца адзіным, хто можа растлумачыць грамадзянам, што азначае еўрапейская інтэграцыя і якія перавагі гэтага працэсу, — заявіў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле на адкрыцці Форуму грамадзянскай супольнасці, які праходзіў 4-5 кастрычніка ў Кішынёве.

— Без удзелу грамадзянскай супольнасці мы не дасягнулі б таго поспеху і ўплыву, якога мы дабіліся ў рамках Усходняга Партнёрства. Грамадзянская супольнасць з’яўляецца звяном, якое спалучыла намаганні ўладаў і грамадства, і рухаючай сілай, што прасоўвае наперад ініцыятыву Усходняга Партнёрства, — заявіў Штэфан Фюле.

Гаворачы пра Саміт Усходняга Партнёрства, які пройдзе ў лістападзе ў Вільні, Штэфан Фюле адзначыў, што гэты Саміт з’яўляецца важнай падзеяй, паколькі ў яго рамках ЕС паспрабуе ўжыць два вельмі эфектыўныя механізмы ў стасунках з усходнімі суседзямі: Дамова аб асацыяцыі і стварэнне зоны свабоднага гандлю. «Саміт дасць добрую магчымасць пераасэнсаваць адносіны з усходнімі партнёрамі ЕС», — заявіў Фюле на Форуме грамадзянскай супольнасці «Разам да еўрапейскай будучыні».

— Акрамя таго, Саміт стане важнай вяхой у плане будучай дыферэнцыяцыі ўсходніх партнёраў. Кожны з партнёраў павінен вызначыць для сябе ступень удзелу і ўласны еўрапейскі вектар. Аднак, нягледзячы на гэтую дыферэнцыяцыю, у дачыненні ЕС да грамадзянскай супольнасці гэтых краін не будзе ніякіх адрозненняў. Я вам абяцаю, што наколькі моцным будзе ціск грамадзянскай супольнасці на ўлады, настолькі ён будзе падтрымлівацца ЕС, — заявіў камісар Штэфан Фюле, маючы на ўвазе ў першую чаргу сітуацыю ў Арменіі і Беларусі.

Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства падкрэсліў, што этап наступны пасля Віленскага саміту, будзе важнейшым за падрыхтоўчы. «Гэты этап стане сапраўдным выклікам як для ўладаў  так і для грамадзянскай супольнасці, у рамках якога трэба будзе працаваць на паляпшэнне якасці адносін з ЕС і над правядзеннем рэформаў у краінах -партнёрах. Неабходна большы ўдзел грамадзянскай супольнасці ў лумачальнай працы з насельніцтвам, з масамі, для таго, каб прадставіць комплексную карціну еўрапейскай падтрымкі краінам Усходняга партнёрства. Не толькі сайты Еўрапейскай Камісіі і Прадстаўніцтва ЕС павінны быць крыніцамі інфармацыі аб выкарыстанні еўрапейскіх фондаў. Гэтую інфармацыю можа распаўсюджваць і грамадзянская супольнасць, і гэта з’яўляецца адзіным спосабам даведацца спадзяванні народа і прадастаўляць нам інфармацыю аб рэальных выніках нашых праектаў і іх эфектыўнасці для насельніцтва краіны», — адзначыў Штэфан Фюле.

Еўрапейскі камісар падкрэсліў таксама, што падпісанне Дамовы аб асацыяцыі з Украінай і парафіяванне дамоваў аб асацыяцыі з Рэспублікай Малдова і Грузіяй будзе азначаць змену правілаў гульні ў адносінах з гэтымі краінамі. Станоўчыя сігналы аб рэалізацыі прынятых абавязацельстваў па адмене віз могуць ўвасобіцца для Малдовы.

У рамках свайго выступу на Форуме Штэфан Фюле скарыстаўся магчымасцю яшчэ раз пахваліць малдаўскія віна і пакрытыкаваць пазіцыю Расіі, якая забараніла імпарт малдаўскіх вінаў. «Той факт, што я сябе выдатна адчуваю, нягледзячы на выпітае ўчора малдаўскае віно, з’яўляецца лішнім пацвярджэннем Рагозіну, што малдаўскія віна выдатнай якасці».

Пяты Форум Грамадзянскага супольнасці па Усходнім Партнёрстве арганізаваны пры падтрымцы Еўрапейскага Офіса знешніх сувязяў Еўрапейскай Камісіі, Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Рэспублікі Малдова, МЗС Літвы, урада Швецыі, МЗС Даніі, арганізацыі Transparency International Малдова і Усходнееўрапейскага фонду.

Крыніца

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства