Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі беларускай Нацыянальнай платформы

Запрашаем Вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Будучае Форума грамадзянскай супольнасці ў Фокусе трэцяга Саміта Усходняга партнёрства”, якая адбудзецца 4 лістапада 2013 года ў Мінску. 

Чарговая канферэнцыя Нацыянальнай платформы будзе прысвечаная пытанням развіцця дзейнасці Форума як аднаго з элементаў і зацікаўленых бакоў Усходняга партнёрства, будучаму праграмы пасля Саміта УП ў Вільне ў лістападзе 2013 г., абмеркаванню планаў актыўнасці НП на бліжэйшыя месяцы.

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу). Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 31 кастрычніка 2013 года (уключна) даслаць заяўку, якая знаходзіцца па спасылцы, на адрас электроннай пошты: csfbelarus@gmail.com.

Праграма мерапрыемства

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай  супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У кастрычніку 2011 года быў прыняты Мемарандум аб паразуменні, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. У лістападзе 2012 года была таксама прынята Канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства