Заява Кіруючага камітэту Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Заява Кіруючага камітэту Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па сітуацыі ва Украіне ў кантэксце надыходзячага Саміта ў Вільнюсе.        

25 лістапада 2013 г.    

Кіруючы каміэт Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства падтрымлівае дэманстрацыі, якія ў дадзены момант праходзяць у Кіеве і іншых гарадах Украіны ў падтрымку падпісання краінай Пагаднення аб асацыяцыі. Працэс падпісання Пагаднення з’яўляўся прадметам перамоваў цягам некалькіх год і на дадзены момант распачаты.

Мы заклікаем усе бакі пачаць дыялог паміж урадамі і дэманстрантамі, выпрацаваць палітыку, якая цвёрда замацуе Украіну на еўрапейскім шляху і дазволіць хуткае падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі.

Мы адмаўляемся прымаць тлумачэнне, згодна з якім прэзідэнт Віктар Януковіч нядаўна вырашыў прыпыніць намаганні па падпісанні Пагаднення, бо дадзенае Пагадненне стане шкодным для Украіны і яе народа. Калі гэта з’яўляецца нагодай, то чаму украінскі ўрад змарнаваў столькі часу і прыклаў столькі намаганняў на перамовы і ініцыяванне гэтага Пагаднення?

Мы асуджаем выкарыстанне Расіяй эканамічнага ціску для прымусу Украіны і іншых краін (такіх, як Малдова) адмовіцца ад падпісання Пагаднення. Гэта абуральны факт умяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншай краіны, які, да таго ж, ідзе ў разрэз з прынцыпамі, прынятымі Расіяй падчас уваходу у Арганізацыю Бяспекі і Супрацоўніцтва ў Еўропе і ў Раду Еўропы. Мы звяртаемся да грамадзянскай супольнасці Расіі са зваротам патрабаваць ад іх урада павагі да гэтых прынцыпаў.

Мы абвяргаем меркаванне, якое сведчыць, што Украіна шантажуецца Еўрапейскім Саюзам на прадмет Пагаднення і што сучасныя дэманстрацыі у Кіеве і іншых месцах арганізаваныя ЕС.

Мы заклікаем інстытуты ЕС і краін-сябраў працягваць палітыку адкрытасці ў дачыненні да падпісання Пагаднення аб асацыяцыі і зрабіць усё магчымае для патрыдмкі гэтага працэсу нават у апошнія тэрміны.

Мы вітаем апошнюю заяву па сітуацыі ва Украіне, выказаную Германам ван Рампёй, Прэзідэнтам Еўрапейскай Рады, і Жозэ Мануэлем Барросу, Прэзідэнтам Еўрапейскай Камісіі, якая сведчыць, што “ЕС застаецца гатовым быць больш адкрытым і аказваць шырэйшую падтрымку тым, хто жадае быць зангажаваным у працэсе рэформ і мадэрнізацы”.

ЕС, уключна з Еўрапейскім парламентам, павінен таксама адкрыта адзначаць тую падтрымку, якую аказваюць дэманстранты ў пытанні Еўраінтэграцыі, і цвёрда папярэдзіць улады Украіны аб непрымальнасці выкарыстання сілавых метадаў супраць уласных грамадзян.

Беларуская Нацыянальная платформа ФГС УП звярнулася да ўдзельнікаў Украінскай Нацплатформы і выказала падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці, які падтрымліваюць далейшую еўрапейскую інтэграцыю Украіны.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства