Апублікаваная аналітычная запіска па выніках круглага стала “Праблемныя пытанні ІП для адлюстравання ў НПББ-2015”

Па выніках круглага стала “Праблемныя пытанні ІП для адлюстравання ў Нацыянальнай платформе бізнесу Беларусі-2015”, які прайшоў у Менску 9 лютага, група экспэртаў падрыхтавала аналітычную запіску.

Пасяджэнне круглага стала было ініцыяванае бізнес-супольнасцю ў сувязі з нарастаннем праблемаў прадпрымальніцтва, а таксама таму, што праблемныя пытанні ІП пакуль не атрымалі комплекснага адлюстравання. Неабходнасць аналізу і абмеркавання праблемных пытанняў ІП асабліва актуальная сёння, у кантэксце адвокасі, унясення бізнес-асацыяцыямі кансалідаваных прапановаў у Праграму дзейнасці ўрада РБ на 2015 год, стварэння «Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі-2015» (НППБ), ўзаемадзеяння — дзелавой супольнасці з арганізацыямі ГА.

 

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства