Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы

Мерапрыемства “Грамадзянская супольнасць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўлення трэцяга сектара” пройдзе ў Мінску 25 чэрвеня.

Канферэнцыя будзе прысвечаная вырашэнню як шэрагу традыцыйных задач, так і адказу на выклікі актуальнай сітуаціі. Беларуская нацыянальная платформа павінна вызначыцца з рэкамендацыяй беларускіх арганізацый да ўдзелу ў чарговай сустрэчы Форуму у Кіеве 20–21 лістапада 2015. Акрамя таго, на гэтай Канферэнцыі адбудуцца чарговыя выбары новага складу Каардынацыйнага камітэту і яго Старшыні.

Але ж асноўнай задачай Канферэнцыі будзе асэнсаванне месца і магчымасцяў для дзеяння грамадзянскай супольнасці і Беларускай нацыянальнай платформы ў сітуацыі, якая характэрызуецца, з аднаго боку, крызісам сістэмы міжнародный бяспекі і Еўрапейскай палітыкі суседства ўвогуле, а з другога – застоем і грамадска–палітычнай апатыяй унутры краіны.

Канцэпцыя развіцця Беларускай нацыянальнай платформы, якая была прынятая на перыяд 2012–2014 года, на момант сярэдзіны 2015 года не выканала сваіх задачаў і павінна быць альбо працягнута, альбо перагледжана. Мы павінны адказаць на пытанні: ці застаюцца тыя каштоўнасці, прынцыпы ўзаемадзеяння і мэты сумеснай дзейнасці адэкватнымі нашаму сённяшнему стану? Ці маем мы магчымасць вярнуць дынаміку развіцця Беларуская нацыянальнай платформы, якая была відавочнай напачатку яе існавання? Магчыма, патэнцыял нашага ўзаемадзеяння вычарпаны, і мы не маем агульных мэтаў і задачаў – тады трэба прыслухацца да тэзісаў, якія гучалі на апошнім круглым стале БНП напярэдадні Рыжскага саміту, ды разыйсціся па сваіх справах. Магчыма, гэтая прапанова не ёць слушнай і нам варта пераўсталяваць нашыя адносіны і працягнуць сумесную дзейнасць.

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу).
Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 21 чэрвеня 2015 года (уключна) даслаць заяўку на адрас электроннай пошты: csfbelarus@gmail.com.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства