Фотаконкурс «Моладзь стварае кантакты паміж людзьмі»

Форум грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства запрашае да ўдзелу ў фотаконкурсе.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны журы з улікам электроннага галасавання праз Фэйсбук і атрымаюць прызы «Рэсурснага цэнтра SALTO Ўсходняй Еўропы і Каўказа». Гран-пры — удзел у міжнародным моладзевым мерапрыемстве ў 2016 годзе.

Лепшыя фотаздымкі будуць удзельнічаць у фотавыставе ў Кіеве на 7-й Асамблее «Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства» 9-21 лістапада 2015 года.

Галасаванне за лепшыя фатаграфіі арганізатары конкурсу ладзяць у гэтай групе на Фэйсбуку.

Удзельнікі конкурсу мусяць даслаць ад 1 да 5 фатаграфій разам з запоўненай анкетай на е-мэйл: EaPwg4contest@gmail.com.

Дэдлайн — 9 лістапада 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс — тут.

Паводле by.odb-office.eu

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства