Саміт Усходняга партнёрства. Выніковы выступ прэзідэнта Чарльза Мішэля.

Выступленне прэзідэнта Чарльза Мішэля пасля відэаканферэнцыі лідэраў Усходняга партнёрства

Ніжэй мы прапануем пазнаёміцца з перакладам выступу:

Добры дзень. З-за COVID-19 было немагчыма ўжывую правесці сустрэчу з краінамі Усходняга партнёрства, але ў нас была відэаканферэнцыя, і сёння мы абмяркоўвалі розныя тэмы. Па-першае, гэта COVID-19 і наступствы крызісу. Па-другое, стратэгічнае партнёрства. Па-трэцяе, будучыня нашага партнёрства.

Аб COVID-19: мы прадэманстравалі нашу салідарнасць. Еўрапейскі Саюз адрэагаваў вельмі хутка, аказаўшы падтрымку і сродкі нашым партнёрам у рэгіёне. Адзін мільярд еўра быў мабілізаваны для падтрымкі гэтых краін у рэгіёне. Мы таксама далі медыцынскае абсталяванне: пальчаткі, маскі і рэспіратары.

Аб стратэгічным партнёрстве: гэтая моцная еўрапейская падтрымка ясна паказвае, якое значэнне мы надаём Усходняму партнёрству. Лідары выказалі палітычную волю да працягу пабудовы зоны агульнай дэмакратыі, росквіту і стабільнасці, заснаванай на нашых агульных каштоўнасцях, пры дапамозе заснаванага на правілах міжнароднага парадку і міжнароднага права. Усходняе партнёрства з’яўляецца прыярытэтам знешняй палітыкі Еўрапейскага Саюзу, і яно будзе заставацца прыярытэтам, нароўні з нашымі еўрапейскімі прыярытэтамі ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства закона, гендарнай роўнасці, структурных рэформаў і барацьбы з дэзынфармацыяй.

Нашае супрацоўніцтва квітнела апошнія 10 гадоў. Аб’ём гандлю паміж ЕС і яго шасцю партнёрамі павялічыўся ўдвая. Разам краіны Усходняга партнёрства ў цяперашні час зʼяўляюцца 10-м найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЕС. ЕС зʼяўляецца гандлёвым партнёрам нумар адзін для чатырох краін Усходняга партнёрства і другім гандлёвым партнёрам для двух іншых.

Нашыя пагаднення аб асацыяцыі з Украінай, Грузіяй і Рэспублікай Малдова прадугледжваюць паскарэнне палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі з ЕС. Мільёны грамадзян гэтых краін атрымалі выгаду ад кароткатэрміновых бязвізавых паездак у ЕС. Пагадненне аб усёабдымным і пашыраным партнёрстве з Арменіяй прымяняецца на часовай аснове. Перамовы па новаму усебаковаму пагадненню з Азербайджанам набліжаюцца да завяршэння. І мы толькі што заключылі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Беларуссю, якія ўступяць у сілу 1 ліпеня.

Трэцяя тэма – падрыхтоўка вочнага саміту, які мы арганізуем ў Бруселі ў сакавіку 2021 года. Мы вызначылі пяць прыярытэтаў, пяць важных тэм, якія мы будзем вырашаць разам, каб добра падрыхтавацца і прыняць у наступным годзе сумесную дэкларацыю.

Я завяршаю гэта паведамленне, паказаўшы, што нашая сустрэча дала магчымасць падкрэсліць стратэгічную важнасць Усходняга партнёрства. Я лічу, што ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве мы будзем працягваць актыўна працаваць на рэгулярнай аснове, каб палітычна падрыхтаваць саміт, які адбудзецца вочна ў Бруселі ў сакавіку 2021 года і дасць магчымасць аб’яднацца, умацаваць гэтае партнёрства, што істотна па геапалітычных прычынах.

Рэсурс: consilium.europa.eu

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства