Ператрусы і затрыманне сяброў БНП 4 жніўня

Сёння, 4 жніўня, пасля ператрусаў былі затрыманыя грамадскі дзеяч і першы старшыня Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Улад Вялічка, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, каардынатарка ”Лятучага ўніверсітэтуТаццяна Вадалажская.

фота: Медиазона. Беларусь

Раніцай 4 жніўня ў доме Улада Вялічка правялі ператрус супрацоўнікі КДБ (ён працягваўся дзве гадзіны). Яны забралі тэхніку і затрымалі Улада Вялічку.

Як паведамляе Медиазона. Беларусь, у пастанове на ператрус Уладу Вялічку ўказалі аж 17 артыкулаў (на фота справа) крымінальнага кодэкса! Іх выпісала яго жонка Алёна. Сярод іх – распальванне варожасці, паклёп, наўмыснае знішчэнне маёмасці, масавыя беспарадкі, наўмыснае блакаванне транспарту, хуліганства.

Улад Вялічка – адзін з самых паважаных і вядомых лідараў беларускага «трэцяга сектара», у якім працуе з 1994 года. Улад на працягу гэтых гадоў быў лідарам значных агранізацый і інцыяцыятываў грамадзянскай супольнасці Беларусі: ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”, “Асацыяцыя грамадзянскай адукацыі”, Міжнародны кансорцыюм «EuroBelarus«, Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Улад Вялічка — вопытны мэнэджар, эксперт па міжнароднаму супрацоўніцтву, арганізацыйнаму развіццю, маніторынгу і ацэнцы, адукаці дарослых і грамадзянскай адукацыі. Улад Вялічка забяспечыў актыўны ўдзел арганізацый грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства».

У перыяды 2009-2011 і 2015-2017 гадоў ён быў беларускім нацыянальным каардынатарам і сябрам Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП), а ў 2010-2011 і 2016-2017 гадах – сустаршынёй Кіруючага камітэта ФГС УП.У апошнія два з паловай гады Вялічка пакінуў усе кіраўнічычыя пасады ў арганіцыяцыях грамадзянскай супольнасці Беларусі і займаўся міжнароднай кансалтынгавагай дзейнасцю па аргразвіццю і ацэнцы.


У гэты ж дзень прайшоў ператрус на кватэры філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Мацкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Па якой крымінальнай справе, пакуль невядома.

Уладзімір Мацкевіч быў стваральнікам Беларускай нацянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга, а таксама з’яўляецца аўтарам ідэі стварэння нацынальных платформаў Форуму ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства. Мацкевіч — гэта значная фігура для прасторы сучаснага беларускага мыслення, грамадскай і палітычнай дзейнасці.

Уладзімір Мацкевіч — родапачынальнік альбо суаўтар шматлікіх прарыўных ініцытываў грамадзянскай супольнасці Беларусі: Хартыі 97, “Лятучага універсітэту”, Міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь”, Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП, кампаніі ў абарону незалежнасці “Свежы вецер”.


Таксама пасля ператрусу затрыманая і грамадская дзеячка, сацыёлагіня, кандыдатка навук, каардынатарка “Лятучага ўніверсітэту” Таццяна Вадалажская. Таццяна Вадалажская — калега і паплечніца Уладзіміра Мацкевіча, вядомая беларуская сацыёлагіня і інтэлектуалка.

Таццяна лідарка і каадынатарка “Лятучага універсітэту”, аўтарка шматлікіх даследчых і культурных праектаў, рэдактарка кніжных выданняў беларускага мыслення.

Навіна на Facebook

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства