Падтрымка па теме «Лічбавая бяспека»

Беларуская нацыянальная платформа форуму грамадзянскай супольнасьці разам з партнёрамі абвяшчае пра магчымасць атрымання кансультатыўнай падтрымкі для актывістаў грамадзянскай супольнасці па тэме лічбавай бяспекі.

Заяўка на атрыманне кансультатыўнай або трэнінгавай дапамогі па лічбавай бяспецы для актывістаў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

У межах дапамогі аказваюцца наступныя паслугі:

1.Кансультацыі па лічбавай бяспецы: індывідуальныя і групавыя

2.Тэматычныя трэнінгі па лічбавай бяспецы:

— Карпаратыўныя для арганізацый, ініцыятыў і каманд

— Трэнінгі для зборных груп (бяспечная камунікацыя, бяспечнае захоўванне інфармацыі, бяспека інфармацыі і сродкі шыфравання, базавыя наладкі сістэмы, паролі і бяспека ў сетцы, надзейныя паролі, VPN сэрвісы, мабільная бяспека і месэнджэры і г.д.)

Каб падаць заяўку на падтрымку, трэба даслаць запоўненую форму.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства